Слушать МВ-радио по прямой ссылке
Видео-трансляция эфира
2017 - Год науки
СЛУШАТЬ
ОНЛАЙН

Нон-стоп

Слушаем музыку


Сейчас играет:
Среда, 16 августа 2017 года, 8:12

Фаніпаль запрашае на кірмаш сацыяльна-педагагічных інавацый «Развіццё адукацыі: ад ідэі да практыкі»

Падзяліцца перспектыўным вопытам і аўтарскімі распрацоўкамі, прадставіць сучасныя падыходы да вучэбнай і выхаваўчай дзейнасці, пазнаёміцца з рэгіянальнымі рэсурсамі павышэння якасці адукацыі – усё гэта і многае іншае змогуць беларускія педагогі 18 жніўня 2017 года ў г. Фаніпалі Дзяржынскага раёна.
Тут, на базе сярэдняй школы № 1, адбудзецца ІV рэгіянальны этап Міжнароднага кірмашу сацыяльна-педагагічных інавацый «Развіццё адукацыі: ад ідэі да практыкі». У мерапрыемстве новага фармату прымуць удзел педагогі з г. Жодзіна, Барысаўскага, Вілейскага, Дзяржынскага, Любанскага, Салігорскага раёнаў Мінскай вобласці, а таксама іх калегі з Іванаўскага, Драгічынскага, Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў кірмашу – пытанні развіцця адукацыі, павышэння яе якасці, фарміравання гарманічнай асобы дзіцяці, пошуку аптымальных форм і метадаў педагагічнага ўзаемадзеяння. Тут будуць прадстаўлены сучасныя аўтарскія распрацоўкі і праекты, метадычныя прадукты, друкаваныя і электронныя выданні Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прадукцыя выдавецтваў рэспублікі. Для азнаямлення і набыцця ўсім жадаючым будзе прапанавана каля 100 цікавых сацыяльна-адукацыйных праектаў. А аўтары найбольш актуальных, інавацыйных рашэнняў прымуць удзел у аўкцыёне «Праект года». Акрамя таго, 15 педагогаў-практыкаў правядуць для гасцей майстар-класы.
Прочитано 36 раз
Каталог TUT.BY